Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі ўрад знойдзе сродкі на дапамогу пацярпелым рэгіёнам


Разрушэньні на АЭС Фукусіма
Разрушэньні на АЭС Фукусіма
Урад Японіі выдзеліць каля 50 мільярдаў даляраў на ліквідацыю наступстваў землятрусу і цунамі 11 сакавіка. Адпаведныя папраўкі ў бюджэт краіны ўнесены ў парлямэнт. Улады заяўляюць, што знойдуць сродкі на фінансаваньне праграм дапамогі пацярпелым рэгіёнам, не выпускаючы дадатковых дзяржаўных аблігацый – каб не павялічваць і без таго вялікі дзяржаўны доўг Японіі.

Гаворка ідзе толькі аб першым этапе аднаўленчых работ. Усяго на ліквідацыю наступстваў стыхіі, удар якой прывёў да гібелі больш як 15 тысяч чалавек і аварыі на АЭС Фукусіма, можа спатрэбіцца да 300 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG