Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У многіх краінах сьвету сёньня адзначаецца Дзень Зямлі, мэта якога - прыцягнуць увагу грамадзтва да экалягічных праблем.

Дзень Зямлі адзначаецца ў 41-ы раз. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам "Мільярд "зялёных"спраў ". Як растлумачыў прадстаўнік арганізатараў глябальнага Дня Зямлі Чэд Чытвуд, гаворка ідзе аб так званых "малых справах", якія ў гэты дзень могуць зьдзейсьніць людзі і якія прынесьлі б карысць навакольнаму асяродзьдзю: напрыклад, людзі маглі б сёньня выкарыстоўваць ровар замест аўтамабіля.
XS
SM
MD
LG