Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША папярэдзілі Бэрлін аб прадухіленых тэрактах


Злучаныя Штаты перадалі Нямеччыне арыштаванага ў мінулым годзе ў Афганістане нямецкага грамадзяніна Ахмэда Валі Сідзікі, які падазраецца ў сувязях з "Аль-Каідай" і экстрэмісцкай арганізацыяй "Ісламскі рух Узбэкістану".

Сідзікі 9 месяцаў утрымліваўся на ваеннай базе ЗША ў Баграме пад Кабулам. На падставе паказаньняў, атрыманых у часе яго допытаў, спэцслужбы ЗША папярэдзілі Бэрлін аб падрыхтоўцы "Аль-Каідай" тэрактаў у шэрагу эўрапейскіх краін у леташнім кастрычніку.
XS
SM
MD
LG