Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі чакаюцца новыя пратэсты


Пратэсты ў сырыйскім горадзе Банія
Пратэсты ў сырыйскім горадзе Банія
У Сырыі апазыцыйныя актывісты заклікаюць зладзіць сёньня новыя масавыя акцыі з патрабаваньнямі далейшых палітычных рэформаў і дэмакратызацыі.

Напярэдадні ў краіне быў адменены рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічаў амаль 50 гадоў. Прыхільнікі апазыцыі, аднак, сцвярджаюць, што гэтага недастаткова. Сярод іх патрабаваньняў - вызваленьне палітвязьняў, адмена кіраўнічай ролі партыі "Баас". Гучаць і заклікі да адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.

Масавыя пратэсты ў Сырыі працягваюцца ўжо больш за месяц. За гэты час, паводле праваабаронцаў, у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі каля 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG