Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія: суд забараніў марш атэістаў


Суд у Мадрыдзе пацьвердзіў забарону ўладаў на правядзеньне ў горадзе маршу атэістаў, заплянаванага на гэтым тыдні. Акцыі мела супасьці са сьвяточнымі мерапрыемствамі з нагоды каталіцкага Вялікадня.

Суд пагадзіўся з аргумэнтацыяй гарадзкіх уладаў, якія асьцерагаліся сутычак паміж удзельнікамі акцыі і вернікамі касьцёлаў, міма якіх меў прайсьці маршрут шэсьця.

Арганізатары акцыі назвалі рашэньне адыходам ад прынцыпаў дэмакратыі, а таксама сьведчаньнем таго, што ў Гішпаніі не існуе разьдзяленьня паміж царквой і дзяржавай.
XS
SM
MD
LG