Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскага праваабаронцу не пусьцілі ў Беларусь


21 красавіка пры перасячэньні ўкраінска-беларускай мяжы ўкраінскі праваабаронца Міхаіл Каменеў даведаўся, што знаходзіцца ў «сьпісе неўязных» на тэрыторыю Беларусі.

Міхаіл Каменеў зьяўляецца намесьнікам кіраўніка Ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Фундацыя рэгіянальных ініцыятываў», сябрам грамадзкай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны.

Ён накіроўваўся ў Менск у якасьці інфармацыйнага памочніка кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Цяпер у замежным пашпарце Міхаіла стаіць штамп «уезд забаронены» без указаньня працягласьці забароны.

Міхаіл Каменеў стаў ужо трэцім праваабаронцам з Украіны, якому забаранілі ўезд у Беларусь. Усьлед за Марынай Цапок і Максімам Кіцюком ён ня змог трапіць у Менск, каб там працягнуць працу ў Міжнароднай назіральнай місіі. У аналягічнай сытуацыі апынуўся і грамадзянін Расеі, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў, якога дэпартавалі зь Беларусі 16 сакавіка 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG