Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусбанк" – шмат валюты з карткі ня здымеш


ААТ "Беларусбанк "з 21 красавіка ўсталяваў абмежаваньні на сумы грошай, якія можна зьняць зь міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак, гаворыцца ў паведамленьні банка, разьмешчаным на яго сайце, -- перадае Інтэрфакс.

"З 21 красавіка 2011 году ўсталяваныя абмежаваньні на апэрацыі зьняцьця наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя апэрацыі за межамі Беларусі з выкарыстаньнем міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак (за выключэньнем картак Visa Gold, MasterCard Gold), аформленых з адкрыцьцём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце $ 50 на кожны тып апэрацый на працягу 24 гадзін ", -- сказана ў паведамленьні.

Зь міжнародных плястыкавых карт Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыцьцём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, ліміт апэрацый за суткі з 21 красавіка складзе $ 500 у эквіваленце.

Таксама ўстаноўленыя абмежаваньні на апэрацыі зьняцьця наяўных грашовых сродкаў за межамі Беларусі з выкарыстаньнем мультывалютных міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак (за выключэньнем картак Visa Gold, MasterCard Gold, MasterCard Business), аформленых з адкрыцьцём карт-рахунку ў беларускіх рублях, у эквіваленце $ 50 на працягу 24 гадзін.

З мультывалютных міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыцьцём карт-рахунку ў беларускіх рублях, за суткі можна зняць $ 500 у эквіваленце.

"Беларусбанк" з 21 красавіка таксама прыпыніў зьдзяйсьненьне апэрацый па здыманьні наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ў прыладах ААТ "Беларусбанк" і іншых банкаў, а таксама безнаяўныя апэрацыі ў замежнай валюце ў прыладах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем банкаўскіх плястыкавых картак, прызначаных для выкарыстаньня толькі на тэрыторыі рэспублікі, а таксама міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак, аформленых з адкрыцьцём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях.

Таксама прыпыненае зьдзяйсьненьне апэрацый па здыманьню наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя апэрацыі ў замежнай валюце ў прыладах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаньнем мультывалютных міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак, аформленых з адкрыцьцём карт-рахунку ў беларускіх рублях.

Часова прыпыненае адкрыцьцё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленьні асабістых міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак (у тым ліку мультывалютных) і да ўжо раней аформленых названых картак з адкрыцьцём карт-рахунку ў далярах ЗША (даляры ЗША і эўра), а таксама афармленьне і абнаўленьне названых картак да карт-рахункаў у беларускіх рублях.

Таксама прыпынена адкрыцьцё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленьні карпаратыўных міжнародных банкаўскіх плястыкавых картак (у тым ліку мультывалютных) і да ўжо раней аформленых названых картак з адкрыцьцём карт-рахунку ў далярах ЗША (даляры ЗША і эўра), а таксама афармленьне і абнаўленьне названых картак да карт-рахункаў у беларускіх рублях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG