Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» ня можа купіць валюту


«Белпошта» ня можа выплаціць «Пошце Расеі» запазычанасьць па пагадненьні пра абмен міжнароднымі электроннымі пераводамі з-за складанасьцяў з валютай.

Пра гэта паведаміў РІА «Новости» першы намесьнік генэральнага дырэктара «Белпошты» Генадзь Дзям’яненка.

«Пошта Расеі» папярэдзіла сваіх кліентаў, што можа спыніць выплату паштовых пераводаў зь Беларусі, калі запазычанасьць ня будзе пагашаная.

«Нельга купіць валюту, каб разьлічыцца з расейскім бокам», — сказаў Дзям’яненка.

Ён дадаў, што гаворка ідзе пра некалькі мільёнаў даляраў.

З 21 красавіка «Белпошта» спыніла прыём міжнародных грашовых пераводаў у беларускіх рублях. Дзям’яненка патлумачыў, што з моманту ўзьнікненьня ў Беларусі валютных цяжкасьцяў аб’ёмы пераводаў, у прыватнасьці ў Расею, павялічыліся ў дзясяткі разоў.

Ён сказаў, што пераводы ў Расею былі адной зь легальных схем, па якой беларускія грамадзяне канвэртавалі беларускія рублі ў расейскія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG