Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве будуць зьбіраць аўтобусы ПАЗ


Расейская група ГАЗ адкрывае ў Барысаве сумесную вытворчасць аўтобусаў маркі ПАЗ, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы групы. Адкрыццё вытворчасці аўтобусаў ПАЗ малога і сярэдняга класа, якую наладжвае група ГАЗ сумесна з кампаніяй "РусАвтоПром", заплянаванае на заўтра. Беларускае прадпрыемства зьбіраецца выпускаць мадэлі аўтобусаў ПАЗ-3205 і ПАЗ-4234 ў розных мадыфікацыях. Да канца 2011 года прадпрыемства выпусціць каля 100 аўтобусаў, а з 2012 года зьбіраецца павялічыць аб'ём вытворчасці да 250 адзінак у год.
XS
SM
MD
LG