Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод загінулых у Японіі больш за ўсё пажылых людзей


Большую частку ахвяраў цунамі і землятрусу ў Японіі склалі людзі, старэйшыя за 60 гадоў, паведамляюць японскія смі. Згодна дакладу японскай паліцыі, старыя людзі складаюць 65 працэнтаў загінулых. Многія пэнсіянэры не змаглі ўратавацца , бо землятрус адбыўся у першай палове дня, калі яны звычайна бываюць дома самі. Вынікі ўкрыцьця целаў загінулых паказваюць, што 92 працэнты зь іх патанулі. Гэта пацьвярджае вэрсію, што галоўнай прычынай гібелі людзей было менавіта цунамі. Паводле апошніх удакладненых зьвестак ахвярамі японскай катастрофы сталі 14 133 чалавекі.
XS
SM
MD
LG