Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэкхэм названы самым багатым футбалістам


Бэкхэм з жонкай Вікторыяй.
Бэкхэм з жонкай Вікторыяй.
Паводле сёньняшянй публікацыі ў часопісе Forbes англічанін Дэвід Бэкхэм узначальвае сьпіс самых высокааплатных футбалістаў сьвету. Летась ён зарабіў 40 мільёнаў даляраў. У публікацыі адзначаецца, што Бэкхэм заключыў яшчэ два асабістыя кантракты з фірмамі Pepsi і Electronic Arts. На другім і трэціх месцах –Крышціану Ранальду , які зарабіў летась 38 мільёнаў даляраў і Ліянэль Мэсі з заробкам 32 мільёны. “Бэкхэм ужо, магчыма, і не самы моцны на полі, але як зарабіць грошы, ён ведае лепш за ўсіх”, піша часопіс.
XS
SM
MD
LG