Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы забаранілі чарнобыльскі пікет


Уваход у аршанскі дзіцячы парк
Уваход у аршанскі дзіцячы парк
Мясцовы актывіст Яўген Анішчанка падаваў у гарвыканкам заяўку на правядзеньне акцыі да 25-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але атрымаў адмову.

Паводле ліста з гарвыканкаму, спадару Анішчанку не дазволілі праводзіць пікет, бо ён зьбіраўся гэта рабіць у неналежным месцы.

«Вызначанае гарвыканкамам месца для правядзеньня масавых акцый — гэта пляцоўка ў гарадзкім дзіцячым парку. Але там адкрыцьцё сэзону толькі 1 траўня. Увечары 26 красавіка, калі мы меркавалі ладзіць пікет, парк проста будзе зачынены. Я ўжо не кажу пра тое, што на вызначанай уладамі пляцоўцы зараз месьцяцца атракцыёны, і людзям папросту не было б дзе сабрацца», — тлумачыць аршанскі прыхільнік БХД Яўген Анішчанка.

Ён прасіў дазволу на правядзеньне акцыі літаральна праз дарогу ад вызначанага месца — на пляцоўцы каля Дома гандлю. Мясцовыя актывісты ўжо распачалі былі падрыхтоўку да пікету: распрацавалі макеты ўлётак, каб раздаваць мінакам, вырашылі, якія павінны быць транспаранты ў пікетоўцаў... Але гарвыканкам адмовіў ім пад пагрозай адміністрацыйнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG