Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч: апазыцыя павінна думаць пра мэханізмы ціску на Лукашэнку


Віктар Івашкевіч

Віктар Івашкевіч

У сваім пасланьні Аляксандар Лукашэнка заявіў, што наступныя парлямэнцкія выбары ў 2012 годзе пройдуць па цяперашнім заканадаўстве. Маўляў, зьмены ўносіць няма часу.

Камэнтуючы гэтую заяву, Віктар Івашкевіч сказаў:


"Гэта чарговы раз паказвае, што ўсе спадзяваньні на тое, што Лукашэнку можна ўгаварыць лібэралізавацца, праводзіць зь ім дыялёгі па зьмене выбарчай сыстэмы, — марныя. На сёньняшні дзень без сытуацыі, калі ён будзе змушаны нешта рабіць, ён самастойна ні на якія паслабленьні ня пойдзе. І таму зараз галоўным чынам уся апазыцыя павінна думаць пра мэханізмы ціску на Лукашэнку. А не пра мэханізмы перамоваў зь ім".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG