Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пошта Расеі можа спыніць выплаты пераводаў зь Беларусі


Пошта Расеі можа спыніць выплаты пераводаў зь Беларусі, калі Менск не пагасіць сваю запазычанасьць. У паведамленьні расейскага прадпрыемства гаворыцца, што такое рашэньне можа быць прынята з-за невыкананьня “Белпоштай” сваіх фінансавых абавязаньняў, прадугледжаных пагадненнем пра міжнародныя электронныя пераводы.

Учора “Белпошта” прыняла рашэньне павялічыць плату за грашовыя пераводы за мяжу , зробленыя ў рублях, да 35 працэнтаў ад сумы пераводу. Смі паведамляюць, што з-за дэфіцыту валюты ў Беларусі многія кліенты спрабавалі пасылаць у Расею беларускія рублі, здымаць там расейскія і на іх набываць валюту.
XS
SM
MD
LG