Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна: чырвоны сьцяг могуць прыраўняць да дзяржаўнага


Сёньня Вярхоўная Рада можа афіцыйна вярнуць ва Ўкраіну савецкую сымболіку. Дэпутаты павінны разгледзець законапраект, які прадугледжвае афіцыйнае выкарыстаньне чырвонага сьцяга перамогі побач зь дзяржаўным падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікі апазыцыі лічаць выкарыстаньне савецкай сымболікі непрымальным.

Законапраект “Аб увекавечаньні Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў (аб парадку афіцыйнага выкарыстаньня копіяў Сьцяга Перамогі)” распрацавалі прадстаўнікі трох фракцыяў парлямэнцкай большасьці: Партыі рэгіёнаў, Кампартыі і Народнай партыі.

Згодна з законапраектам, чырвоны сьцяг перамогі павінен выкарыстоўвацца падчас урачыстых мерапрыемстваў, якія ажыцьцяўляюцца органамі ўлады і мясцовага самакіраваньня ў Дзень перамогі і ў іншыя дні, зьвязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Законапраект прадугледжвае вывешванне 9 траўня сьцяга перамогі на будынках нароўні зь дзяржаўным сьцягам Украіны.

Ва Ўкраіне вакол афіцыйнага выкарыстаньня чырвонага сьцяга вядуцца вострыя спрэчкі. Мясцовыя органы ўлады ў заходнеўкраінскіх абласьцях забаранялі яго выкарыстаньне. Затое, у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, у прыватнасьці ў Адэсе, мясцовыя ўлады, наадварот, вырашылі на Дзень перамогі выкарыстоўваць чырвоны сьцяг побач зь дзяржаўным.

Двое з аўтараў законапраекту -- адэсіты. Палітоляг Уладзімер Фясенка дапускае, што менавіта прыклад адэскага мэра Аляксея Костусева натхніў прадстаўнікоў большасьці. На яго думку, ініцыятыва наконт сьцяга перамогі абумоўленая некалькімі прычынамі.

“Савецкае мінулае зьяўляецца для іх агульнай каштоўнасьцю, -- кажа Ўладзімер Фясенка пра аўтараў законапраекту. -- Па-другое, гэта падлашчваньне да выбаршчыкаў, асабліва старэйшага ўзросту. Па-трэцяе, гэта своеасаблівы камплімэнт Расеі”.

Цалкам прачытаць артыкул можна ТУТ.
XS
SM
MD
LG