Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна рэагуе нотай на дзеяньні беларускіх памежнікаў



Міністэрства замежных спраў Украіны перадало ноту пасольству Беларусі з просьбай растлумачыць матывацыю забароны на ўезд у Беларусь грамадзянкі Украіны, праваабаронцы Марыны Цапок. Па адпаведныя тлумачэньні ў беларускі МЗС таксама зьвярнулася ўкраінскае пасольства ў Менску. Украінскі бок рэагуе таксама на інфармацыю смі, паводле якой у Беларусі нібыта існуе” чорны сьпіс” неўязных грамадзянаў Украіны і выказвае спадзяваньне, што гэтая інфармацыя непраўдзівая.

20 красавіка ўкраінская праваабаронца М. Цапок была зьнятая з цягніка
"Кіеў - Менск" беларускімі памежнікамі. Яна накіроўвалася ў
Беларусь для аказання дапамогі Міжнароднай назіральнай місіі
Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў
Беларусі.
XS
SM
MD
LG