Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест прэміі Мубарака – прэмія Ніла


У Эгіпце пасьля адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака актыўна працягваецца кампанія зьмены ўсіх назваў і помнікаў, зьвязаных зь яго асобай. Так, буйны партрэт былога прэзыдэнта зьнік з міжнароднага аэрапорту ў курортным горадзе Шарм-эш-Шэйх, выявы прынятыя таксама з вуліцаў і плошчаў. Мяняюцца назвы, прысвоеныя раней у гонар Мубарака або яго жонкі вуліцам, плошчам, бальніцам, сацыяльна-культурным установам. Напярэдадні было абвешчана, што прэмія, якую штогод уручалі за заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама сацыяльных навук і тэхналёгій, будзе называцца не прэміяй імя Мубарака, а прэміяй Ніла.
XS
SM
MD
LG