Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка называе прычыны беларускіх праблем


Трансьляцыя выступу.

Трансьляцыя выступу.

У сваім штогадовым пасланьні да парлямэнту Аляксандр Лукашэнка выклаў сваё бачаньне галоўных праблем Беларусі. Сярод іншага гэта тое, што нехта звонку «хоча разбурыць краіну і незалежнасьць Беларусі». Што да тэракту ў менскім мэтро, то, паводле Лукашэнкі, гэта стала вынікам залішняй дэмакратыі у краіне. Паводле заявы кіраўніка, праваахоўныя органы выявілі падрыхтоўку затрыманымі яшчэ трох тэрактаў, больш цяжкіх, чым у мэтро. Лукашэнка запатрабаваў спыніць фінансаваньне з-за мяжы беларускіх палітыкаў і смі і паабяцаў зьнішчыць унутраную "пятую калёну". Нацыянальнаму банку і ўраду ён паставіў задачу як найхутчэй вярнуцца да адзінага курсу беларускага рубля.
Падрабязнасьці – у беларускай стужцы
XS
SM
MD
LG