Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары Чарнобыльскага Шляху пагадзіліся на ўмовы ўладаў


Плошча Бангалор, сквер

Плошча Бангалор, сквер

На прэсавай канфэрэнцыі арганізатараў Чарнобыльскага Шляху арганізатары вызначыліся наконт дзеяньняў падчас сёлетняй юбілейнай акцыі.

Прэсавая канфэрэнцыя мелася адбыцца ў канфэрэнц-залі гатэлю «Арбіта», аднак пры ўваходзе ў гатэль удзельнікаў спыніла ахова і паведаміла, што ў памяшканьнях гатэлю выяўлена задымленьне, і ніякія мерапрыемствы ў канфэрэнц-залі адбыцца ня могуць.

На сустрэчы з журналістамі, якая адбылася на прыступках гатэля, арганізатары Чарнобыльскага Маршу – Юры Хадыка, Дзяніс Садоўскі і Аляксандар Фядыніч паведамілі, што яны мусілі пагадзіцца на варыянце, запрапанаваным гарадзкімі ўладамі – правесьці мітынг у парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.

Арганізатары заявілі, што лічаць адмову ў дазволе на правядзеньне шэсьця незаконнай, гэтая адмова, на іх думку, абражае чарнобыльцаў. Аднак было вырашана не ствараць канфрантацыі ў жалобныя дні 25-годзьдзя Чарнобыльскай катастрофы. Яны таксама паведамілі, што міліцэйскае начальства ў вуснай форме пагадзілася на выкарыстаньне падчас мітынгу нацыянальнай сымболікі і плякатаў.

Сёньня ў канфэрэнц-залі гатэлю «Арбіта» меўся адбыцца і круглы стол да 25-годзьдзя катастрофы, арганізаваны арганізацыяй «Антыядзерная ініцыятыва». У круглым стале меліся ўдзельнічаць і замежныя амбасадары. У правядзеньні круглага стала было адмоўлена на той самай падставе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG