Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З парлямэнту Кіргізстану выгналі злых духаў


Дэпутаты сёньня выганялі са сьцен парлямэнту Кіргізстану злых духаў. Дзеля гэтага ў ахвяру былі прынесеныя сем баранаў. Парлямэнтары спрабавалі такім народным спосабам разрадзіць напружаную атмасфэру звадак і нават боек паміж членамі розных партый у парлямэнце. Паведамляецца, што грошы на правядзеньне абраду былі вылічаныя з зарплаты усіх 120 дэпутатаў. Грашовыя сродкі, а таксама бараніну вырашылі паслаць у дамы для інвалідаў і састарэлых.
XS
SM
MD
LG