Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надпіс «Праваслаўе або сьмерць» - паводле суду неэкстрэмісцкі


Люблінскі раённы суд Масквы не прызнаў надпіс на майцы «Праваслаўе або сьмерць» экстрэмісцкім. Адхіліўшы прадстаўленьне пракуратуры на гэты конт, суд прыняў пад увагу вынікі экспэртыз, праведзеных пры ўдзеле рэлігіязнаўцаў. «Манахі трактавалі гэты лёзунг як адстойваньнея праваслаўя як выратавальнай веры у процівагу духоўнай сьмерці душы без праваслаўнай веры, гатовасьць пасьлядоўна адстойваць сваю веру да самай сьмерці», - цытуе Інтэрфакс экспэртаў.

Раней Чаромушкінскі суд Масквы між тым прызнаў майкі з надпісамі Праваслаўе або сьмерць» і «Расея для рускіх» экстрэмісцкімі. Тады суд кіраваўся вынікамі лінгвістычнай экспертызы.
XS
SM
MD
LG