Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыйскі прэзыдэнт зьвярнуўся да нацыі


Прэзыдэнт Гудлак Джонатан
Прэзыдэнт Гудлак Джонатан
Нігерыйскі прэзыдэнт Гудлак Джонатан ў сваім сёньняшнім звароце да нацыі сказаў, што пасьля выбарчыя непакоі нагадваюць яму падзеі, якія прывялі да грамадзянскай вайны 1967 году. Нігерыя, найбольш населеная афрыканская краіна, падзеленая на хрысьціянскі поўдзень і пераважна мусульманскую поўнач. Чырвоны Крыж паведамляе, што ў выніку пасьлявыбарчых непакояў каля 40 тысяч чалавек пакінулі свае дамы. У часе грамадзянскай вайны у 60-я гады загінула да мільёна нігерыйцаў. На наступным тыдні ў Нігерыі павінны ўсьлед за прэзыдэнцкімі адбыцца выбары губернатараў і мясцовых органаў улады.
XS
SM
MD
LG