Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гомельтранснафту" і "Полацактранснафту" рыхтуюць да прыватызацыі


Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі плянуе ў траўні скончыць ацэнку актываў беларускіх прадпрыемстваў — апэратараў транспарту нафты: "Гомельтранснафта" і "Полацактранснафта".

Старшыня ДКМ Георгі Кузьняцоў растлумачыў, што ацэнка актываў прадпрыемства — падрыхтоўка да прыватызацыі гэтых кампаніяў.

Кузьняцоў удакладніў, што для ацэнкі не прыцягваюцца замежныя незалежныя ацэншчыкі. "У нас у Беларусі ёсьць атэставаныя ацэншчыкі, іх кваліфікацыя і кампэтэнтнасьць дастатковыя для правядзеньня гэтай працы", — патлумачыў Кузьняцоў.

Ён паведаміў, што "Гомельтранснафта" і "Полацактранснафта" ня ўключаныя ў плян прыватызацыі на 2011—2013 гады.

"Далей будзем вырашаць, уключаць іх у плян прыватызацыі або не. Можа быць зроблена даручэньне ад кіраўніка дзяржавы іх у гэты плян уключыць", — паведаміў Кузьняцоў Інтэрфаксу.

Ён дадаў, што цяпер інвэстары ня надта цікавяцца актывамі нафтатранспартных прадпрыемстваў: "Некалькі гад таму — гады два таму — цікавасьць была высокая, а цяпер — не, ня надта цікавяцца", — сказаў Георгі Кузьняцоў.

Пры канцы 2010 году дзяржпрадпрыемствы "Гомельтранснафта" і "Наваполацкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба" былі ператвораныя ў акцыянэрныя таварыствы са 100% доляй дзяржавы.

Пасьля акцыянаваньня "Дружба" атрымала новую назву — ААТ "Полацактранснафта Дружба".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG