Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя ўзмоцніцьць авіяўдары па Лібіі


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што НАТА бліжэйшым часам павялічыць інтэнсыўнасць авіяўдараў па ваенных аб'ектах у Лібіі і войсках Муамара Кадафі – каб дапамагчы паўстанцам, якія абараняюць абложаны горад Місурата.

У сераду ахвярамі баёў у Місураце сталі, як паведамляецца, ня менш за 10 чалавек. Сярод іх – лекар з Украіны, а таксама двое замежных журналістаў – амэрыканец Крыс Гондрас і брытанец Цім Гэтэрынгтан, які быў адным з рэжысэраў фільма пра амэрыканскіх жаўнераў у Афганістане, намінаванага на прэмію "Оскар" за лепшы дакумэнтальны фільм.
XS
SM
MD
LG