Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША асуджае Сырыю за рэпрэсіі супраць апазыцыі


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан рэзка асудзіла рэпрэсіі ўладаў Сырыі супраць удзельнікаў масавых антыўрадавых акцый.

Клінтан заклікала да спыненьня гвалту, ахвярамі якога цягам апошніх тыдняў у Сырыі сталі, паводле праваабаронцаў, больш як 200 чалавек.

Толькі ў горадзе Хомс, дзе некалькі дзён не спыняюцца дэманстрацыі, ад панядзелка загінулі больш як 20 прыхільнікаў апазыцыі. Напярэдадні ў сваім доме быў арыштаваны адзін зь лідэраў апазыцыі Махмуд Іса.

Пратэсты працягваюцца, нягледзячы на намер уладаў адмяніць надзвычайнае становішча, якое дзейнічае ў Сырыі 48 гадоў.
XS
SM
MD
LG