Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна забаронена наведваць зону вакол Фукусімы


Улады Японіі ўвялі афіцыйную забарону на наведваньне 20-кілямэтровай "зоны адчужэньня" вакол АЭС "Фукусіма", на якой адбылася аварыя пасля землятрусу і цунамі 11 сакавіка.

Аб гэтым заявіў генэральны сакратар японскага габінэту міністраў Юкіё Эдана. Паводле яго, нягледзячы на паведамленьні аб зьніжэньні ўзроўню радыяцыі, сытуацыя на АЭС па-ранейшаму нестабільная.

Ад гэтага часу любая спроба несанкцыянаванага пранікненьня ў 20-кілямэтровую зону будзе карацца штрафам.

Амаль 80 тысяч жыхароў гэтай зоны былі эвакуяваныя празь некалькі дзён пасля аварыі, аднак у апошні час некаторыя зь іх сталі вяртацца ў пакінутыя хаты, чаму ўлады да гэтага часу не маглі перашкодзіць.
XS
SM
MD
LG