Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пачаў выбарчую кампанію ў Facebook


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведаў штаб-кватэру кампаніі Facebook у Крамянёвай даліне ў Каліфорніі і ў рэжыме он-лайн адказаў на пытаньні карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Facebook.

Пытаньні тычыліся галоўным чынам эканамічнай стратэгіі адміністрацыі Абамы. Прэзыдэнт распавёў аб плянах зьніжэння бюджэтнага дэфіцыту ЗША за кошт падвышэння падаткаў на высокія даходы і скарачэння дзяржаўных выдаткаў, а таксама аб рэформе энэргетыкі.

Назіральнікі разглядаюць зносіны Абамы з карыстальнікамі папулярнай сацыяльнай сеткі як адзін зь першых крокаў у рамках кампаніі перад выбарамі прэзыдэнта ў 2012 годзе.
XS
SM
MD
LG