Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Служба міграцыі Расеі: белая раса – пад пагрозай


У Расеі прэсавы сакратар Фэдэральнай службы міграцыі (ФМС) заявіў, што будучыня белай расы – пад пагрозай.

"На коне ж стаіць, у прынцыпе, выжываньне белай расы, і ў Расеі гэтае пытаньне адчувальнае", – сказаў Канстанцін Палтаранін у тэлеінтэрвію Бі-бі-сі.

Ён дадаў, што не разумее іміграцыйнай палітыкі Заходняй Эўропы, дзе – паводле яго слоў – заахвочваецца іміграцыя з краінаў Афрыкі і Блізкага Ўсходу. У Расеі ўсё павінна быць інакш, мяркуе Палтаранін – "каб зьмяшаньне крыві йшло ў слушным рэжыме".

У той жа дзень ФМС заявіла аб звальненьні Палтараніна, які займаў сваю пасаду з 2005 году.
XS
SM
MD
LG