Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марока: апазыцыя працягвае ціск


Марока – разгон пікету апазыцыі 13 сакавіка, 2011
Марока – разгон пікету апазыцыі 13 сакавіка, 2011
У Марока некалькі тысяч актывістаў маладзёвых арганізацыяў выйшлі сёньня на вуліцы сталіцы Марока Рабата з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Сілы бясьпекі дэманстрацыі не перашкаджалі.

Пасьля крывавых забурэньняў у краіне сёлета ў лютым кароль Мухамэд VI паабяцаў у звароце да нацыі распачаць праграму маштабных дэмакратычных пераўтварэньняў.

Апазыцыя, аднак, працягвае ладзіць акцыі пратэсту штотыдзень, патрабуючы паскарэньня абяцаных уладамі захадаў.
XS
SM
MD
LG