Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: Сэйм адмовіўся судзіць "карту паляка"


Карта паляка.
Карта паляка.
Літоўскі Сэйм адхіліў прапанову шэрагу дэпутатаў перадаць на разгляд Канстытуцыйнага суду пытаньне аб законнасьці "карты паляка". Праект быў накіраваны на дапрацоўку.

З названай ініцыятывай напярэдадні выступілі прадстаўнікі партыі кансэрватараў.

Ініцыятары праекту дамагаюцца, каб Канстытуцыйны суд ацаніў, ці не супярэчыць наяўнасьць карты паляка прысязе дэпутата ў вернасьці літоўскай дзяржаве.

У выпадку станоўчага рашэньня, літоўскія заканадаўцы зьбіраюцца зьвярнуцца ў Брусэль з патрабаваньнем пазбавіць эўрадэпутатаў ад Літвы, якія маюць карту паляка, эўрапейскай недатыкальнасьці.

Літоўскіх парлямэнтароў абурылі выказваньні дэпутата Эўрапарлямэнту ад Літвы – ўладальніка карты палякаў – Вальдэмара Тамашэўскага. Летась Тамашэўскі заявіў прадстаўнікам Эўразьвязу, што ў Літве дыскрымінуюць польскую нацыянальную меншасьць.

Тамашэўскі зьяўляецца намесьнікам дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.
XS
SM
MD
LG