Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступныя выбары ў Палату прадстаўнікоў будуць ня менш лібэральнымі, чым прэзыдэнцкія, і нашмат больш вольнымі, чым папярэднія выбары ў парлямэнт. Пра гэта заявіла Эўрарадыё заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Ці можна сказаць, што гэтыя выказваньні адлюстроўваюць намер уладаў зноў абвесьціць лібэралізацыю напярэдадні выбарчай кампаніі? Як эканамічная сытуацыя можа паўплываць на фармат наступных выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі.

Цыганкоў: Наколькі словы Ярмошынай адпавядаюць цяперашнім устаноўкам улады на форму правядзеньня наступных парлямэнцкіх выбараў?

Быкоўскі: Калі ўспрымаць словы Ярмошынай у тым фармальным сэнсе, што будуць ужытыя тыя навацыі, якія ўпершыню былі падчас прэзыдэнцкіх выбараў (напрыклад, фінансавыя фонды кандыдатаў), то гэта, сапраўды будзе.

Што тычыцца «тэмпэратуры лібэральнасьці», то гэта ўжо пытаньне, з чым параўноўваць. З аднаго боку, на апошніх выбарах сапраўды крыху прасьцей стала сытуацыя з вулічнай агітацыяй і зборам подпісаў. З другога боку, адзіная радыёстанцыя «Аўтарадыё», якая пагадзілася пракруціць законны аўдыёролік кандыдата, — цяпер ня мае магчымасьці вяшчаць.

Ці ёсьць гэта рух наперад альбо назад — пытаньне неадназначнае. Нейкія прававыя новыя інструмэнты сапраўды зьяўляюцца. Але ці зьяўляецца у людзей магчымасьць рабіць асэнсаваны выбар, магчымасьць рэальнай канкурэнтнай барацьбы — тут адказы, відаць, будуць адмоўныя.
Ці зьяўляецца у людзей магчымасьць рабіць асэнсаваны выбар, магчымасьць рэальнай канкурэнтнай барацьбы — тут адказы, відаць, будуць адмоўныя.


Цыганкоў: Вось ужо дзьве апошнія выбарчыя кампаніі праходзілі ва ўмовах пэўнай «лібэралізацыі». Скончыліся яны, аднак, даволі жорстка — на парлямэнцкіх выбарах 2008 года нікога з апазыцыянэраў не пусьцілі ў Палату прадстаўнікоў, а прэзыдэнцкія закончыліся разгромам 19 сьнежня. Ці можна меркаваць, што ўлада і зараз будзе імкнуцца перад выбарамі дапусьціць пэўную «лібэралізацыю» — у тым ліку для таго, каб як мага больш людзей прыйшлі на гэтыя выбары?

Быкоўскі: Мне падаецца, што зараз такія прагнозы рабіць вельмі складана. Бо зараз вельмі сур’ёзная сытуацыя ў эканоміцы, і ўлады засьцерагаюцца любых рэчаў, якія маглі б даць магчымасьць іхнім апанэнтам нешта зрабіць. Таму мы бачым фактычную забарону «Чарнобыльскага шляху», хаця маршрут быў такім самым, як і ў мінулыя гады. Мы бачым вельмі працяглую кампанію закручваньня шрубак.

Ці скончыцца гэтая кампанія да наступных выбараў, і на той час будзе нейкая іншая гульня — сказаць зараз немагчыма. Магчыма, пэўныя ўмовы прымусяць Менск шукаць разуменьня з Захадам, тады можна чакаць пэўнай лібэралізацыі. Калі ж, наадварот, рэжым будзе заклапочаны выратаваньнем і недапушчэньнем спробаў «расхістаць устоі», то тады закручваньне шрубак можа працягвацца.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG