Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Севярынца будзе судзіць Брыхіна


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Суд над зьняволеным сустаршынём аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўлам Севярынцам будзе весьці намесьніца старшыні суду Заводзкага раёну Менску па крымінальных справах Жана Брыхіна.

Пра гэта паведаміла маці палітыка Тацяна Севярынец.

Чакаецца, што суд адбудзецца ў траўні. Павал Севярынец ад 19 сьнежня 2010 году знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
XS
SM
MD
LG