Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Ўкраіна аднавілі перамовы па газе


Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў

Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў

Украіна і Расея пачалі абмяркоўваць магчымасьць перагляду формулы цаны на газ, заявіў сёньня прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў.

"Учора ў нас адбыліся перамовы зь віцэ-прэм'ерам Расеі Сечыным. Пакуль яшчэ рана гаварыць аб выніку, але працэс гэты пачаўся", – сказаў Азараў.

Украінскі бок раней заяўляў аб неабходнасьці перагляду Расеяй формулы дамовы на пастаўку газу для Ўкраіны і адпаведнага зьніжэньня яго кошту прынамсі ўдвая.

Масква заяўляе, што кошты на ўсе энэргарэсурсы для Ўкраіны зьнізяцца ў выпадку яе далучэньня да Мытнага Саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану.
XS
SM
MD
LG