Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь адклікала нафтавы пазоў да Расеі


Віктар Галаванаў
Віктар Галаванаў
На пасяджэньні Эканамічнага суду СНД 20 красавіка міністар юстыцыі Віктар Галаванаў адклікаў пазоў да Расеі аб неправамернасьці зьбіраньня мыта на нафтапрадукты.

Эканамічны суд СНД задаволіў хадайніцтва беларускага боку і спыніў вытворчасьць па гэтай справе, паведамляе БелТА.

Паводле міністра, паміж Беларусьсю і Расеяй вырашана пытаньне аб незьбіраньні мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь. Расейскі бок праводзіць неабходную працу па ратыфікацыі дакумэнтаў аб фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы.

«Беларускі бок лічыць неабходным адмовіцца ад патрабаваньняў у судзе. Мы мяркуем, што гэта паўплывае на ўмацаваньне беларуска-расейскіх стасункаў», — сказаў Віктар Галаванаў.

Намесьнік міністра юстыцыі Расеі Юрый Любімаў адзначыў, што расейскі бок не пярэчыць супраць адкліканьня гэтага пазову. Паводле Любімава, Беларусь і Расея апошнім часам зрабілі шэраг сумесных намаганьняў адносна пагаджальнай працэдуры па гэтым пытаньні.

З пазоўнай заявай у Эканамічны суд СНД урад Беларусі зьвярнуўся 25 сакавіка 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG