Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: арыштаваны лідэр апазыцыі


Сырыя – пратэсты ў горадзе Хомс, 18 красавіка, 2011
Сырыя – пратэсты ў горадзе Хомс, 18 красавіка, 2011
У Сырыі сёньня працягваюцца масавыя хваляваньні, нягледзячы на чаканую адмену надзвычайнага становішча, якое дзейнічае амаль 50 гадоў. У аўторак дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва SANA паведаміла, што ўрад нібыта ўхваліў адпаведны законапраект. Каб дакумэнт набыў юрыдычную моц, яго, аднак, павінен падпісаць прэзыдэнт Башар Асад. Чакаецца, што ён гэта зробіць у сераду.

Адначасова ў краіне быў прыняты новы закон, які забараняе несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. У горадзе Хомс пры разгоне дэманстрацыі паліцыя ізноў адкрыла агонь, тры чалавекі былі забітыя. Сёньня ўначы ў сваім доме быў арыштаваны адзін зь лідэраў апазыцыі Махмуд Іса.

Паводле праваабаронцаў, прынамсі 200 чалавек былі забітыя ў Сырыі ад моманту пачатку масавых выступаў апазыцыі месяц таму.
XS
SM
MD
LG