Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень хмарна, часам прагляне сонейка, тэмпэратура +12 -- +14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, штогадовае пасланьне прэзыдэнта А.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Пачатак у 12.00.

Менск, гатэль Арбіта, прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху».

Пачатак у 12.00.

Менск, кнігарня “логвінаЎ”, літаратурная вечарына «Дзіва што!», якую ладзіць часопіс перакладной літаратуры "ПрайдзіСьвет".

Пачатак у 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Парыж, сустрэча прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі зь лідэрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.

Масква, візыт генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна ў Расею.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


753 да н.э.: Ромул і Рэм заснавалі Рым.

1519: Эрнан Картэс высадзіўся на ўзьбярэжжы Мэксікі.

1898: Пачатак вайны паміж ЗША і Гішпаніяй.

1944: У Францыі жанчыны атрымалі выбарчае права.

1967: Ваенны пераварот у Грэцыі, усталяваньне рэжыму «чорных палкоўнікаў» (праіснаваў да 1974).

Нарадзіліся:

1729: Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца (з 1762) (пам. 1796).

1833: Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху. Брат К.Каліноўскага (пам. 1862).

1864: Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, гісторык, эканаміст і юрыст (пам. 1920).

1903: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык (пам. 1959).

1926: Елізавета II, каралева Вялікабрытаніі (з 1952).

Памёрлі:

1699: Жан Расін, францускі драматург (нар. 1639).

1910: Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік (нар. 1835).

1923: Ігнат Канчэўскі, беларускі паэт, філёзаф і публіцыст (нар. 1896).

1946: Джон Мэйнард Кейнс, ангельскі эканаміст (нар. 1883).

1996: Джахар Дудаеў, першы прэзыдэнт
самаабвешчанай Чачэнскай рэспублікі Ічкэрыя (нар. 1944).

2007: Гай Пікарда, ангельскі беларусіст (нар. 1931).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Італія : Дзень заснаваньня Рыма.

МІНУС 365:


Эканамічны суд прыняў пазоў ураду Беларусі да ўраду Расеі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Доўгатэрміновая пэрспэктыва» — кепскі дарадца ў бягучых справах. У доўгатэрміновай пэрспэктыве ўсе мы нябожчыкі.

Джон Мэйнард Кейнс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG