Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Курс даляра на міжбанку: 4800 – пакупка, 5300 – продаж


Сёньня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі замежнымі валютамі.

Па выніках таргоў курс даляра нават зьнізіўся на 19 рублёў і склаў 3055 рублёў. Аб'ём таргоў склаў 29 мільёнаў даляраў. Варта нагадаць, што на сэсіі біржы таргі праводзяцца пад жорсткім кантролем уладаў, купляць валюту на гэтай сэсіі маюць права тыя кампаніі, якія забясьпечваюць крытычны імпарт і купляюць энэрганосьбіты.


Аднак на міжбанкаўскім рынку пасьля таго, як улады зьнялі абмежаваньні на ім, курс, паводле Reuters, абрынуўся: 4800 рублёў за даляр – пакупка, 5300 рублёў за даляр – продаж. Раней курс на міжбанкаўскім рынку ня мог адхіляцца ад афіцыйнага больш чым на 10%.


Гэтыя лічбы нават вышэйшыя за тыя, па якіх вядуць гандаль прыватныя прадпрымальнікі, гандляры лічбавай тэхнікай працуюць з курсам 3700-4000 рублёў за даляр, аўтарынкі – ад 3500 да 5000 рублёў за даляр.

XS
SM
MD
LG