Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслаць беларускія рублі за мяжу будзе каштаваць траціну сумы.

Ад сёньня, 20 красавіка, тарыф на перасылку міжнародных грашовых пераводаў (паштовых, электронных), прынятых у беларускіх рублях, складае 35 працэнтаў ад сумы пераводу. Тарыф за перасылку грошай, прынятых у валюце, складае 8 працэнтаў. Плата за паслугі бярэцца ў беларускіх рублях.

Паводле інфармацыі Белпошты, на сёньня Беларусь мае партнэрскія дамовы па абмене грашовымі пераводамі з 22 краінамі. Зь дзесяцьцю зь іх кліенты Белпошты могуць абменьвацца электроннымі пераводамі (гэта Азэрбайджан, Армэнія, Віетнам, Казахстан, Малдова, Літва, Расея, Украіна, Узбэкістан і Эстонія).

Сума паштовага пераводу, заплачанага ў рублях, прытым для большасьці краінаў абмежаваная 500 эўра (Польшча, Славаччына, Кіргізстан), у некаторыя можна паслаць да 1000 даляраў у эквіваленце (Украіна, Латвія, Малдова, Таджыкістан). Электронны перавод у Віетнам можна заплаціць рублямі да эквіваленту 1000 эўра, электронны перавод у Расею – да сумы 90 000 расейскіх рублёў у эквіваленце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG