Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мінэральны» фронт гандлёвай вайны


Забароненая ў Расеі з 2006 году мінэральная грузінская вада "Баржомі" паступае ў РФ праз тэрыторыю Беларусі, што недапушчальна, заявіў «РИА-Новости» ў сераду галоўны дзяржаўны санітарны лекар РФ Генадзь Анішчанка.

"Сапраўды, мы выявілі значныя аб'ёмы, якія ідуць празь Беларусь, зь беларускімі акцызнымі маркамі. Імпарцёр ТАА "Клясычныя віны", г. Менск", -- сказаў Анішчанка.

Аднак, грузінская "Баржомі" трапляе ў РФ ня толькі зь Беларусі, дадаў ён. "Ёсьць нават вырабы з грузінскай маркіроўкай і на грузінскай мове, што кажа аб тым, што ідуць наўпроставыя пастаўкі з Грузіі ў выніку таго, што на мытных пасадах, мабыць, няма ўліку і кантролю за тым, што намінуецца і што на самой справе ўвозіцца. Гэта таксама зьяўляецца прадметам нашай увагі", -- сказаў кіраўнік Расспажыўнагляду.

Расея забараніла імпарт грузінскага віна і мінэральнай вады "Баржомі" ўвесну 2006 году па рашэньні Расспажыўнагляду ў сувязі з прэтэнзіямі да якасьці прадукцыі.

Кіраўнік кампаніяй "Клясычныя віны" ў інтэрвію «РИА-Новости» адкінуў абвінавачаньні Генадзя Анішчанкі ў тым, што кампанія пастаўляе ў Расею грузінскую мінэральную ваду "Баржомі".

"Гэта поўная няпраўда. Ні адной пастаўкі па дакумэнтах альбо без дакумэнтаў мы не ажыцьцяўлялі", -- сказаў агенцтву кіраўнік кампаніі "Клясычныя віны". Пры гэтым ён удакладніў, што кампанія таксама не пастаўляе ў Расейскую Фэдэрацыю ні аднаго віду прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG