Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія накіроўвае вайсковых адмыслоўцаў у Лібію


Італія далучылася да намаганьняў Францыі і Вялікай Брытаніі ў справе падтрымкі лібійскіх паўстанцаў, якія змагаюцца з войскамі Муамара Кадафі. Міністар абароны Італіі Ігнацыё ля Руса заявіў пра адпраўку ў Лібію дзесяці вайсковых адмыслоўцаў.

Раней сёньня Францыя абвясьціла, што накіруе ў Лібію групу вайсковых сувязістаў, якія дапамогуць Пераходнай нацыянальнай радзе Лібіі арганізаваць абарону грамадзянскага насельніцтва.

Напярэдадні міністар абароны Вялікай Брытанііі Уільям Хейг праінфармаваў грамадзтва пра адпраўку ў Лібію дванаццаці вайсковых адмыслоўцаў.

Прадстаўнікі трох краінаў падкрэсьліваюць, што ня маюць намеру накіроўваць у Лібію сухапутныя войскі.
XS
SM
MD
LG