Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кот-Д'Івуары ідуць баі з апошнімі прыхільнікамі Гбагбо


Ларан Гбагбо

Ларан Гбагбо

У найбуйнейшым горадзе Кот-Д'Івуару, Абіджане, сілы прэзыдэнта Аласана Уатара вядуць баі з дробнымі групамі ўзброеных прыхільнікаў арыштаванага экс-прэзыдэнта Ларана Гбагбо.

Напярэдадні прэм'ер-міністар ураду Уатара заявіў, што новыя ўлады паступова бяруць сытуацыю пад кантроль і адзначыў істотны прагрэс ва ўсталяваньні бясьпекі. Ён заклікаў грамадзянаў вярнуцца да нармальнага жыцьця.

Арыштаваны 11 красавіка экс-прэзыдэнт Кот-Д'Івуару Ларан Гбагбо апынецца перад судом за злачынствы, якія зьдзейсьніў у пэрыяд дзесяцігадовага знаходжаньня ва ўладзе. Летась Гбагбо прайграў на прэзыдэнцкіх выбарах Аласану Уатару, аднак запатрабаваў пераліку галасоў і ўступіў ва ўзброенае супрацьстаяньне са сваім супернікам.
XS
SM
MD
LG