Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік МАГАТЭ: сьвет не адмовіцца ад ядзернай энэргетыкі


Міжнародная чарнобыльская канфэрэнцыя. Кіеў, 19 красавіка 2011 г.

Міжнародная чарнобыльская канфэрэнцыя. Кіеў, 19 красавіка 2011 г.

Чарнобыльская катастрофа і аварыя на японскай АЭС «Фукусіма Даічы» не зьмяншаюць важнасьці ядзернай энэргетыкі – пра гэта заявіў сёньня генэральны дырэктар МАГАТЭ Юкія Амана, выступаючы ў Чарнобылі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з прэсавай канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і Генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

Амана падкрэсьліў, што сьвет не адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі, аднак пры гэтым неабходна зрабіць усё магчымае для максымальнай бясьпекі ядзерных аб'ектаў.

Памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-годздзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пачаліся ў Украіне ў аўторак. На канфэрэнцыі ў Кіеве краіны-донара паабяцалі выдаткаваць 780 мільёнаў даляраў на будаўніцтва новага «саркафагу» над рэактарам Чарнобыльскай АЭС, які выбухнуў 26 красавіка 1986 г.
XS
SM
MD
LG