Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя не паўтараецца


“Гісторыя паўтараецца як фарс”. Даўно ўжо гэтая фраза выклікае ў мяне недавер. Куды ні кінь вокам – паўсюль дэжавю, але назваць гэта фарсам, то бок вадэвілем, язык не паварочваецца. Як што тады паўтараецца гісторыя?

Выпадкова вока сасьлізнула з экрана так званага Беларускага Тэлебачаньня на старонку гістарычнае кнігі – пра сталінскага ачольніка НКВД Яжова.

«Пасьля арышту Яжова абвінавацілі ў змове супраць партыйнага кіраўніцтва. Ён сам паказаў, што, калі пачаліся арышты ў апараце НКВД, ён разам з Фрыноўскім, Дагіным і Еўдакімавым рыхтаваўся ўчыніць «путч» 7 лістапада, у гадавіну Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, у часе дэманстрацыі на Краснай плошчы. Яны хацелі справакаваць беспарадкі, а потым у часе панікі і замяшальніцтва «раскідаць бомбы і забіць каго-небудзь з членаў ураду». Дагін, які быў у НКВД начальнікам аховы, павінен быў ажыцьцявіць тэракт, але 5 лістапада яго арыштавалі».

Маё вока вярнулася назад, на экран БТ. Але я не адчуў ніякага збою. Быццам вока нікуды й не сасьлізгвала – тая ж лексіка, тая ж тэматыка з праблематыкай, той жа настрой і глыбокае перакананьне, што гэтага ўсяго ў маім жыцьці не павінна быць.

Гегель ці то састарэў, ці то ня мае рацыі, ці то ягоная формула не спрацоўвае ў Беларусі. Гісторыя не паўтараецца ні як трагедыя, ні як фарс. Яна проста вяртаецца, калі мы да яе, такой, гатовыя, калі мы стварылі ўмовы, каб ёй вяртацца было куды.

Гісторыя не паўтараецца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:07 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG