Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над Саньнікавым


Разгляд крымінальнае справы аб масавых беспарадках у Менску ў дачыненьні экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава пачнецца 27 красавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску, -- паведаміла Інтэрфаксу адвакат абвінавачанага Марына Кавалеўская.

Працэс пачнецца а 10:00.

А.Саньнікава абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), яму пагражае пазбаўленьне волі ад 5 да 15 гадоў. Паводле гэтага ж артыкула абвінавачаныя Мікола Статкевіч і Зьміцер Ус, справу якіх будзе разглядаць суд Ленінскага раёну Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG