Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л. Заіка: Вар'яцтва з патэрналізмам скончылася


Леанід Заіка
Леанід Заіка
Чым тлумачыцца рашэньне Менгарвыканкаму па скарачэньні жыльлёвага будаўніцтва? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да кіраўніка аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леаніда Заікі.

Заіка: «Усё гэтае вар'яцтва з патэрналізмам, сацыяльнымі праграмамі 2010 году скончылася. Аляксандар Рыгоравіч стаў прэзыдэнтам. Зараз трэба выпраўляць памылкі. Дадзеныя ўказаньні міністрам, губэрнатарам. Умовай атрыманьня расейскага крэдыту зьяўляецца скарачэньне попыту на ўнутраным рынку. І зразумела жыльлёвая праграма, гэтая субсыдарнасьць, масавая міграцыя людзей у сталіцу, крэдыты пад 1% гадавых на будаўніцтва жытла - гэта ўсё заканчваецца, дажджлівым панядзелкам дворнікі здымаюць сьцягі.

Указаньне прэзыдэнта аб скарачэньні сацыяльных праграм закране амаль усе зь іх, акрамя дапамогі інвалідам і шматдзетным сем'ям. Пад гэта трапляе значная доля таго патэрналізму, які быў, да гэтага належыць і субсыдаваньне многіх прадуктаў харчаваньня і субсыдаваньне будаўніцтва жыльля, бо гэта самая бяздонная яма, гэта тычыцца і праграмаў для моладзі.

Я прыхільнік таго, каб урад пайшоў далей і прыбраў наагул увесь тлушч, які вырас».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG