Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт амэрыканскага генэрала ў Пакістан


Старшыня Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў Узброеных сілаў ЗША Майк Мален знаходзіцца з візытам у Пакістане. Сёньня і заўтра ён праводзіць сустрэчы з пакістанскім камандным складам.

Адносіны паміж Іслямабадам і Вашынгтонам у апошні час ускладніліся ў апошні час.

Чакаецца, што на перамовах Майк Мален выкажа занепакоенасьць ЗША ў сувязі з афіцыйнымі кантактамі кіраўніцтва Пакістану з баевікамі.

У сваю чаргу, Ісьлямабад незадаволены павелічэньнем колькасьці ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ў выніку ўдару амэрыканскіх безпілотных самалётаў па пазыцыях баевікоў у раёнах мяжы з Аўганістанам.

Пакістан зьяўляецца асноўным хаўрусьнікам ЗША ў вайне з тэрарызмам у Аўганістане і атрымлівае мільярды даляраў вайсковай і звычайнай дапамогі.
XS
SM
MD
LG