Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія паўстанцы зьвяртаюцца да Захаду па вайсковую дапамогу


Устаноўка "Град". Лібія, 19 красавіка 2011 г.
Устаноўка "Град". Лібія, 19 красавіка 2011 г.
Прадстаўнікі лібійскіх паўстанцаў у горадзе Місурата, які ўзяты ў аблогу войскамі Муамара Кадафі, заклікалі Вялікую Брытанію і Францыю накіраваць ім ў дапамогу войскі.

Член кіраўніцтва гарадзкой рады паўстанцаў Нуры Адбула Адбулаці адзначыў, што раней лічыў прысутнасьць замежных вайскоўцаў у Лібіі непрымальнай, але пасьля таго, як войскі Кадафі пачалі прымяняць авіяцыю і устаноўкі «Град» заявіў, што «мы просім дапамогі – сыходзячы з гуманітарных і іслямскіх прынцыпаў».

У паўднёва-усходніх раёнах Мусураты адбываюцца баі паміж паўстанцамі і войскамі Кадафі.

Рэжым Кадафі рэзка асудзіў намер Лёндану накіраваць на ўсход Лібіі 12 вайсковых кансультантаў, заявіўшы, што гэта толькі ўскладніць сытуацыю.
XS
SM
MD
LG