Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Емэне загінулі сем чалавек


У Емэне, у заходнім партовым горадзе аль-Худайда невядомы распачаў стральбу па ўдзельніках антыўрадавай маніфэстацыі. Адзін чалавек забіты.

Раней у сераду ў сталіцы краіны Сане у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі 5 дэманстрантаў, 60 былі параненыя, зь іх 23 знаходзяцца ў крытычным стане. Сотні людзей пацярпелі ад сьлезацечнага газу.

У горадзе Таіз загінуў выпадковы мінак, калі паліцыя пачала страляць па дэманстрантах.

Емэнская апазыцыя патрабуе неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха, які знаходзіцца ва ўладзе з 1978 года.
XS
SM
MD
LG