Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барак Абама сустрэнецца з карыстальнікамі Facebook



Сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведае штаб-кватэру кампаніі Facebook у Каліфорніі.

Чакаецца, што прэзыдэнт будзе наўпрост сумаўляцца праз Інтэрнэт з карыстальнікамі адной з найбуйнейшых у сьвеце сацыяльных сетак. Гэта першы такі выпадак у гісторыі ЗША.

Аналітыкі называюць візыт Абамы ў Крэмневую даліну фактычным пачаткам ягонай перадвыбарчай кампаніі за перавыбраньне на пасаду прэзыдэнта ў 2012 годзе. Акрамя адказу на пытаньні карыстальнікамі Facebook, Абама возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемствах, накіраваных на збор фінансавых сродкаў для будучай выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG