Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: непарадкі пасьля выбараў


Прэзыдэнт Гудлак Джонатан галасуе

Прэзыдэнт Гудлак Джонатан галасуе

На поўначы Нігерыі ў выніку непарадкаў, якія пачаліся пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, дзясяткі чалавек загінулі, тысячы былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Жыхары поўначы краіны, дзе жывуць пераважна мусульмане, пратэстуюць супраць перамогі на выбарах дзейнага кіраўніка краіны Гудлака Джонатана -- хрысьціяніна, які паходзіць з паўднёвых раёнаў Нігерыі. Яны сьцьвярджаюць, што вынікі галасаваньня былі сфальшаваныя. У часе непарадкаў пратэстоўцы падпальвалі дамы, цэрквы, паліцэйскія пастарункі.

Назіральнікі заявілі, што ў цэлым выбары, якія адбыліся на мінулым тыдні, можна назваць справядлівымі.
XS
SM
MD
LG